- непярэліўкі
- непярэліўкі (непераліўкі)
непярэліўкі, -лівак
непераліўкі, -лівак
адз. няма
разм.
Плохо дело, безвыходное положение.Начальства зірнула, бачыць - непярэліўкі. Лужанін. Халуста зразумеў, што тут непярэліўкі, і адступіў. Чарнышэвіч. Цяпер пану непярэліўкі! Застанецца ён без сена і без барышу. Якімовіч. Няма чаго сёння, калі панам непераліўкі, да трудзяшчых хінуцца. Каваленка.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.